Усе мацнейшыя весляры краіны ўзялі ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіў з 10 па 12 чэрвеня на брэсцкім вяслярным канале. Турнір быў адборачным да чэмпіянату Еўропы (11—13 ліпеня, Брандэнбург, Германія) і чэмпіянату свету (6—10 жніўня, Масква). 

12 чэрвеня спартсмены спаборнічалі на дыстанцыях 200 і 5.000 метраў. Адразу шэсць залатых медалёў заваявала Марына Літвінчук, якая выйграла тры дыстанцыі на 500 метраў, дзве на 200 метраў (адзіночка і байдарка-двойка ў пары з Маргарытай Цішкевіч) і адну на 5.000 метраў. 

Пяць медалёў заваяваў Раман Петрушэнка. У заключны дзень спаборніцтваў ён выйграў спрынт у адзіночцы і ў пары з Вадзімам Махневым. 

Таксама чэмпіёнамі Беларусі на дыстанцыі 200 метраў сталі: Арцём Козыр, Дарына Касцючэнка, Дзмітрый Рабчанка і Аляксандр Валчэцкі. 

Заплыў на 5.000 метраў на байдарцы выйграў брэстаўчанін Алег Юрэня, які ў першы дзень спаборніцтваў перамог на дыстанцыі 1.000 метраў у байдарцы-адзіночцы і двойцы ў пары з Паўлам Мядзведзевым. Дыстанцыю на 5.000 метраў у канаістаў выйграў Ілья Палонскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?