На футбольным чэмпіянаце краіны адрыў БАТЭ ад мінскага «Дынама» скараціўся да мінімуму.

У апошніх дзвюх сустрэчах барысаўчане згулялі ўнічыю, у той час як сталічны клуб атрымаў дзве перамогі.

Сёння БАТЭ згуляў унічыю ў Барысаве з «Шахцёрам» — 0:0.

Становішча каманд: БАТЭ — 27 ачкоў, «Дынама» Мінск — 26, Нафтан — 22, Гомель — 18, Шахцёр — 17, Нёман, Тарпеда-БелАЗ, Мінск — 16, Слуцк, Дняпро — 10, Белшына, Дынама Брэст — 9.

Наступны тур пройдзе 15 і 16 чэрвеня: «Нёман» — «Дынама» Мн, «Белшына» — «Тарпеда-БелАЗ», «Днепр» — «Нафтан», «Мінск» — БАТЭ, «Шахцёр» — «Слуцк», «Гомель» — «Дынама» Бр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?