У цэнтры Данецка ўвечары адбыўся магутны выбух. Пра гэта ў Twitter паведамляюць відавочцы.

Адначасова інфармацыю пра гэта таксама паведамляе карэспандэнт расійскага «Інтэрфакса».

Паводле яго інфармацыі, выбух адбыўся ля будынка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, якую захапілі баевікі. Паводле паведамлення, з будынка валіць белы густы дым, чутныя аўтаматныя чэргі.

У сваю чаргу «Навіны Данбаса» паведамляюць, што каля будынка АДА выбухнула аўто самаабвешчанага кіраўніка ДНР. Паводле інфармацыі выдання, пацярпелі 4 чалавекі.

На месцы працуюць дактары і міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?