Галоўны трэнер зборнай Мексікі Мігель Эрэра заснуў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай будучаму матчу супраць каманды Камеруна (пятніца, 19:00) на чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі.

Калі задавалі адно з пытанняў, Эрэра склаў рукі на грудзях, задумаўся і пачаў драмаць. Пасля таго як спецыяліста паклікаў іншы журналіст, ён прачнуўся і працягнуў размаўляць з прадстаўнікамі СМІ.

Нядаўна Эрэра быў прызнаны самым нізкааплатным трэнерам на ЧС-2014. Гадавы аклад спецыяліста складае 125 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?