Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству замежных спраў выступіць з дэмаршам перад украінскім бокам у сувязі з парушэннем расійскай мяжы украінскімі вайскоўцамі.

Пра гэта расійскаму «Інтэрфаксу» паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Пуцін даў даручэнне расійскаму знешнепалітычнаму ведамству выступіць з адпаведным дэмаршам перад украінскім бокам у сувязі з парушэннем расійскай мяжы украінскімі вайскоўцамі», — сказаў ён.

Кіраўнік прэс-службы Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Растоўскай вобласці Васіль Малаеў заявіў, што ўкраінская баявая машына пяхоты ў ноч на 13 чэрвеня нібыта парушыла дзяржаўную мяжу Расіі ў Растоўскай вобласці.

Паводле паведамлення, баявая машына пяхоты, што парушыла мяжу, спынілася на тэрыторыі Расіі ў раёне горада Мілерава.

«Вайскоўцы, якія знаходзіліся ў БМП, пакінулі яе і вярнуліся на тэрыторыю Украіны, але затым вярнуліся назад і паспрабавалі вярнуць машыну. Гэтая спроба была спынена памежнікамі, і парушальнікі мяжы рэтыраваліся. БМП знойдзена, па факце здарэння праводзіцца даследчая праверка», — цытуе паведамленне прэс-службы расійскі «Інтэрфакс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?