У ноч з 13 на 14 чэрвеня тэрарысты падбілі транспартны самалёт Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Іл-76, які заходзіў на пасадку ў аэрапорце Луганск.

У самалёт трапілі з зенітнай ўстаноўкі і буйнакалібернага кулямёта.

Кіраўніцтва Мінабароны, Генеральнага штаба ВСУ і Паветраных сіл ВСУ «выказвае шчырыя спачуванні бацькам, родным і блізкім загінулых ваеннаслужачых у сувязі з трагічнай непапраўнаю стратай».

Самалёт над луганскім аэрапортам быў збіты ўзброенай групіроўкай «ЛНР».

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіла Аксана Чыгрына, прадстаўнік прэс-службы штаба так званай «Луганскай народнай рэспублікі», якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.

«Самалёт збілі апалчэнцы. Быў парушаны загад Балотава наконт закрытай паветранай прасторы над Луганскам. У дакуменце гаварылася, што ў выпадку парушэння загаду, будуць прынятыя адпаведныя меры», — сказала Чыгрына.

На борце самалёта, акрамя 9 членаў экіпажа, знаходзіліся 40 вайскоўцаў. Усе яны загінулі. Пракуратура адкрыла крымінальную справу па артыкуле «тэракт».

На 15 чэрвеня ва Украіне аб'яўлены Дзень жалобы.

Момант выбуху самалёта зафіксавалі камеры назірання.

Як паведамляюць украінскія СМІ, самалёт перавозіў 40 днепрапятроўскіх дэсантнікаў. Акрамя вайскоўцаў, на борце былі тэхніка, рыштунак і прадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0