У Маскве выстаўлены на продаж распрацаваны спецыяльна для прэзідэнта СССР ЗІЛ 1989 года выпуску, якім карысталіся Міхаіл Гарбачоў, а затым — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын.

Інфармацыя з'явілася на сайце элітных прапановаў JamesEdition.com (The World's Smartest Luxury Marketplace). Адзначаецца, што ўсяго было выраблена 13 такіх аўтамабіляў.

Браніраваны лімузін абсталяваны 7,7-літровым рухавіком V8 магутнасцю 315 к.с. Маса — 5500 кг, памеры — 6339х2088х1540. Максімальная хуткасць 5,5-тоннага аўтамабіля — 190 км/г.

Машына знаходзіцца ў выдатным стане. Уладальнік гатовы прадаць унікальны аўтамабіль з прабегам усяго 29.403 км за 1,25 мільёна еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?