Анлайн з Кіева

Удзельнікі акцыі каля пасольства Расіі ва Украіне перакулілі некалькі аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі. Пра гэта ў суботу, 14 чэрвеня, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на свайго карэспандэнта.

Пікетоўцы таксама б'юць шыбы перакуленых машын. Таксама прысутныя працягваюць закідваць будынак яйкамі, а таксама камянямі і дымавымі шашкамі.

Акрамя таго, адзін з актывістаў зняў з флагштока на тэрыторыі пасольства расійскі сцяг, пішуць у твітэры відавочцы. У акцыі бярэ ўдзел каля 300-400 чалавек.

Колькасць удзельнікаў акцыі павялічваецца, да іх далучаюцца актывісты «самаабароны Майдана» - добраахвотнай арганізацыі, якая ўзнікла пасля разгону «Еўрамайдана» ў снежні 2013 года.

Міліцыя назірае за падзеямі. На тэрыторыі пасольства стаяць два аўтобусы з байцамі спецпадраздзялення.

Выезд з пасольства актывісты перагарадзілі аўтамабільнымі шынамі, побач з якімі стаіць бутэлька з бензінам.

Нагодай для акцыі сталі падзеі ў Луганску, дзе ўзброеныя байцы самаабвешчанай «народнай рэспублікі» збілі самалёт Іл-76 украінскіх ВПС, у выніку чаго загінулі 49 вайскоўцаў і членаў экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?