Цяпер замест 65‑годзьдзя горад белазаўцаў налета адзначыць 365 гадоў!

У новым годзе меўся быць 65‑гадовы юбілей Жодзіна. Аднак у інстытуце гісторыі Акадэміі навук высьветлілі, што людзі на гэтым месцы жылі здаўна. Больш за тое, у архівах адшукаўся запіс, што яшчэ ў 1643 годзе недзе ў цяперашніх жодзінскіх мясьцінах пачалі будаваць паселішча Багуслаў Поле, якое належала Радзівілам.

І на лістападаўскай сэсіі Жодзінскага гарадзкога савету дэпутатаў народныя абраньнікі адзінагалосна састарылі Жодзіна на 300 гадоў.

Паводле BulletinOnline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0