У суботу, 14 чэрвені 2014 г., Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам. Пад час размовы Парашэнка падкрэсліў, што мае намер падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕС у бліжэйшы час і ўжо аддаў даручэнне аб падрыхтоўцы свайго візіту ў Брусэль 27 чэрвеня гэтага года.

У размове Франсуа Аланд выказаў спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі і гібеллю ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пётр Парашэнка падзякаваў прэзідэнту Францыі за шчырыя спачуванні і выказаў надзею, што ў выпадку адмовы незаконных ваенных фарміраванняў спыніць агонь на тэрыторыі Украіны і працяг дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі, у тым ліку незаконнага перасячэння мяжы з боку Расіі, пастаўкі ўзбраення, ваеннай тэхнікі і г. д.,

рашэнне ЕС аб увядзенні сектаральных санкцый супраць Расійскай Федэрацыі, уключаючы спыненне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, павінна быць салідарным і неадкладным, паведамляе сайт прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?