В.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзяшчыца абмацюкаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пад амбасадай Расіі ва Украіне, дзе праходзіла акцыя пратэсту.

«Расія, прэч адсюль, прэч з Украіны! Пуцін — х*йло, так-так», — сказаў Дзяшчыца перад прысутнымі актывістамі.

Акрамя таго, міністр адзначыў, што ён за перакрыццё ўкраінска-расійскай мяжы і падтрымлівае ўсе крокі, накіраваныя на супрацьдзеянне расійскай агрэсіі, аднак баіцца за здароўе і жыццё ўкраінцаў, якія нясуць службу ва ўкраінскім пасольстве на тэрыторыі Расіі.

Міністры замежных і ўнутраных спраў Украіны ў суботу прыехалі пад украінскае пасольства, каб супакоіць натоўп раз'юшаных жыхароў Кіева. Яны сабраліся каля амбасады, пасля таго як стала вядома, што пад Луганскам расійскія тэрарысты збілі транспартны самалёт з 49 дэсантнікамі на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0