Нацыстамі сталі прафесары універсітэтаў, парламентарыі і тэлевядучыя.

Так вядомы беларускі паэт і выдавец Адам Глобус пракаментаваў у сваім блогу нядаўнія выказванні расейскага палітолага і філосафа Аляксандра Дугіна, які заклікаў Уладзіміра Пуціна забіваць украінцаў.

Ён правёў паралель паміж нацыстамі ў Расеі і нацыстамі гітлераўскай Германіі, кажучы пра тое, што рускія нічым не лепшыя.

«Рускі нацыст Дугін заклікае забіваць украінцаў. Ён заклікае забіваць людзей толькі таму, што яны маюць пэўную нацыянальнасць. Так гітлераўцы заклікалі забіваць цыган без суда і следства, заклікалі і забівалі людзей толькі таму, што гэта цыганы. Рускія нацысты ўслед за нямецкімі падзяляюць народы на шкодныя і патрэбныя. Дзікунства», - піша беларускі паэт.

Паводле слоў Адама Глобуса, расейскае дзікунства, памножанае ўдвая і нават утрая, выяўляецца яшчэ і ў тым, што нацыстамі сталі прафесары універсітэтаў, парламентарыі і тэлевядучыя.

«Уся Расейская імперыя захварэла на жорсткі нацызм. На нашых вачах ён пачынаўся з нянавісці да чачэнцаў і грузінаў, усіх каўказцаў і прыбалтаў, а цяпер нянавісць да ўкраінцаў перасягнула ўсе самыя песімістычныя прагнозы. Чакалі дрэннага, а дачакаліся горшага - заклікаў да знішчэння цэлага вялікага народа», - падсумаваў беларускі паэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0