Сяргей Грахоўскі |
Лiтаратурны вечар прысвячаецца выдатнаму беларускаму пiсьменнiку, паэту Сяргею Грахоўскаму (1913—2002) з прэзентацыяй яго кнiгi «Выбраныя творы», выдадзенай у нацыянальнай шматтомнай серыi «Беларускi кнiгазбор» i з прадстаўленнем на выставе кнiг iншых пiсьменнiкаў i даследчыкаў бальшавiцкага лiхалецця, названага адным з нашых рэпрэсаваных лiтаратараў «свiнцовым векам».
У праграме ўспамiны родных i блiзкiх, сяброў, выступленнi вядомых паэтаў, музыкаў. Прагучаць вершы С.Грахоўскага i iншых светлай памяцi творцаў i пакутнiкаў.
Весьці вечарыну будзе Вольга Iпатава.