Рацыя высветліла, чаму лідэр руху «За свабоду» не вядзе блог на сваім сайце? Палітык завёў яго два тыдні, але там дасюль толькі адзін прывітальны запіс, датаваны 3 лістапада.

Рацыя звярнулася да Аляксандра Мілінкевіча з пытаннем, чаму блог не вядзецца. Той патлумачыў гэта тэхнічнымі прычынамі, звязанымі са зменамі на сайце (працягваецца ягонае абнаўленне), і паведаміў, што блог весці ўсё такі будзе. Але магчыма не на сваім сайце, а ў LiveJournal: у камандзе Мілінкевіча гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0