Свет1111

«Газпром» перавёў Украіну на перадаплату: гэта газавая вайна

У Расіі налічылі Украіне 4,5 млрд. даляраў «доўгу» за газ.

«Газпром» перавёў Украіну на перадаплату паставак расійскага газу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі кампаніі.

«Сёння з 10.00 паводле маскоўскага часу (09:00 па Мінску) «Газпром», у поўнай адпаведнасці з дзеючым кантрактам, перавёў НАК «Нафтагаз Украіны» на перадаплату паставак газу», — гаворыцца ў паведамленні.

Расія звінавачвае «Нафтагаз Украіны» ў неплацяжах. Сцвярджаецца, што пратэрмінаваная запазычанасць кампаніі за пастаўлены расійскі газ складае 4,458 млрд даляраў: 1,451 млрд даляраў за лістапад-снежань 2013 года і 3,007 млрд даляраў — за красавік-май 2014 года.

Украіна пярэчыць: цана на газ няўзгодненая, выстаўленая пастаўшчыком аднабакова. Не будзе плацяжоў, пакуль не будзе вызанчная цана на газ.

«З сённяшняга дня ўкраінская кампанія атрымлівае расійскі газ толькі ў аплачаных аб'ёмах», — гаворыцца ў паведамленні.

Расійская дэлегацыя 15 чэрвеня позна ўвечары пакінула газавыя перамовы, якія працягваліся каля трох гадзін у Кіеве.

Імавернасць перакрыцця газу ў такой сітуацыі вельмі высокая.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання4

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя4

Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы14

Арыштавалі чыноўніцу з Мінздароўя — выкрылі схему нелегальнай пастаўкі лекаў у Беларусь5

У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча1

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць