Частка ўкраінскага кіраўніцтва страціла адэкватнасць, — напісаў прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім фэйсбуку.

«Гэта выяўляецца ў розных сітуацыях: ад паранаідальных паводзін в.а.міністра замежных спраў ля пасольства РФ у Кіеве да адмовы прэм'ер-міністра Украіны дамаўляцца па газе на базе ільготнага кошту. Апошняе асабліва сумна, бо расплачвацца за гэтую вэрхал чарговы раз давядзецца жыхарам Украіны», — напісаў Мядзведзеў.

Нагадаем, што ў суботу вечарам падчас пратэстаў ля пасольства Расіі ў Кіеве в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дэшчыца назваў Пуціна х***лом.

А сёння прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што Украіна не будзе датаваць расійскі «Газпром» на 5 млрд даляраў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0