Пранкер Vovan222, які, імаверна, размаўляў праз тэлефон з Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Віктара Януковіча-малодшага, сына былога ўкраінскага прэзідэнта, абяцае заўтра, 17 чэрвеня, расказаць усе падрабязнасці.
— Заўтра будуць усе падрабязнасці ранкам. Вы ж голас параўналі?
— Так, мы ўсё паслухалі — вашы запісы. Голас, канечне, падобны.
— Усё складана паслухаць (смяецца), там занадта шмат. Але нешта ж ёсьць падобнае, напэўна? Калі б не я, я б адразу адмаўляў, напэўна? Але заўтра пазваніце, будуць вельмі цікавыя падрабязнасці гэтай гісторыі. І самае галоўнае — адкуль з'явіўся гэты запіс.
— Ці званілі вам з прэс-службы беларускага прэзідэнта? Ці з Адміністрацыі? Ці са службы аховы?
— Не. Журналістаў вельмі шмат тэлефануе, але адтуль не званілі.