Геафізікі з ЗША выявілі сведчанні таго, што ў мантыі Зямлі ўтрымліваюцца вялікія запасы вады.

Даследаванне апублікавана ў часопісе Science і на сайце New Scientist.

Паводле дадзеных, атрыманых навукоўцамі, вада змяшчаецца на глыбіні каля 700 кіламетраў ад паверхні Зямлі ў пародзе рынгвудзіт у мантыі. Утрыманне вады перавышае аб'ём трох зямных Сусветных акіянаў. Даследчыкі назіралі больш за 500 землятрусаў, ад якіх дзве тысячы сейсмографаў зафіксавалі акустычныя ваганні. Іх характар і працягласць сведчаць на карысць таго, што пароды, якія іх праводзяць, насычаны вадой.

Рынгвудзіт — мадыфікацыя алівіна з падвышаным утрыманнем вады. Сам мінерал утвараецца пры высокіх тэмпературах і ўтрымліваецца ў вялікай колькасці ў мантыі Зямлі. Сейсмографы навукоўцаў дазволілі выявіць існаванне пераходнага пласта паміж алівінам ў верхняй мантыі і больш глыбокімі пластамі мантыі, які складаецца, як мяркуецца, з рынгвудзіту, з якога пад дзеяннем высокага ціску выдзяляецца вада.

Адкрыццё навукоўцаў пацвярджае тое, што вада ўтварылася на ранніх этапах фарміравання Зямлі глыбока ў яе нетрах, а не ў выніку бамбавання паверхні планеты каметамі, як лічылася раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?