Служба бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве аднаго з актыўных удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» па мянушцы «Север», супольніка тэрарыста Ігара Безлера («Бес»).

Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Паводле інфармацыі, затрыманы з'яўляецца жыхаром Данбаса. Як адзначылі ў СБУ, у Кіеў ён прыбыў «з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў сталіцы».

Па словах затрыманага, кіраўнік баевікоў «Бес» паставіў яму задачу здзейсніць шэраг дыверсій на аб'ектах энерга-і водазабеспячэння Кіева, каб адцягнуць увагу ад падзеяў на ўсходзе Украіны.

Затрыманы дыверсант спецыялізаваўся на падрыўной дзейнасці і разам з іншымі баевікамі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы мініраванні аб'ектаў інфраструктуры Данецкай вобласці, адзначылі ў СБУ.

Акрамя таго, зламыснік прызнаўся, што фінансаваў тэрарыстаў, у прыватнасці, баевікоў батальёна «Усход».

 Падчас затрымання ў яго канфіскавалі 100 тысяч грыўняў наяўнымі, гранату РГД-5, патроны да агнястрэльнай зброі і 300 грамаў наркатычнага рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?