У аўторак увечары ўкраінская дэлегацыя адбудзе ў Еўропу на перамовы па пастаўках газу з Еўропы.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў, перадае прэс-служба ўрада.

«Украіне зараз прапануюць танны газ, танней нават, чым $350, $320. Гэта еўрапейскія кампаніі, якія валодаюць рэсурсам газу і гатовыя яго пастаўляць ва Украіну. Цяпер, мабыць, прыйшоў час гэта рабіць», — сказаў Кобалеў.

Пры гэтым ён адзначыў, што гэта лепш назваць не «рэверс», а «пастаўкі газу з Еўропы». Ёсць нямала кампаній, якія гатовыя гэта рабіць. Цяпер «Нафтагаз» ужо працуе з дзвюма кампаніямі — нямецкай RWE і французскай «Газ дэ Франс». Ёсць «прапановы і ад іншых кампаній».

«Калі нямецкая кампанія можа купляць газ па $300, магчыма ёсць сэнс, каб яна купляла, захоўвала ў сховішчах Украіны. Навошта «Нафтагазу» купляць газ нават па $385, калі іншыя яго купляюць нашмат танней?», - cказаў Кобалеў.

Разам з тым кіраўнік «Нафтагаза» адзначыў неабходнасць перагляду абгрунтаванасці тарыфу за транзіт газу.

«Там ёсць некалькі важных кампанентаў, акрамя самога тарыфу вельмі важным кампанентам з'яўляецца прынцып «бяры або плаці», гэтак жа як з купляй газу», — адзначыў Кобалеў.

«Таму, акрамя змены самога ўзроўню тарыфу, вельмі важна ўкараненне правільнай структуры тарыфу, якая будзе дазваляць «Укртрансгазу» атрымліваць ільвіную долю даходу незалежна ад таго, які аб'ём газу ідзе праз Украіну. Гэта нармальны еўрапейскі прынцып, пра гэта мы ўжо гаварылі з «Газпромам» неаднаразова, спадзяюся, на гэты раз гэтае пытанне таксама будзе ўрэгулявана», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?