Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны даручыў ураду правесці аднабаковую дэмаркацыю ўкраінска-расійскай дзяржаўнай мяжы.

Пра гэта заявіў сакратар СНБА Андрэй Парубій.

«Даручана Кабінету міністраў Украіны арганізаваць аднабаковую дэмаркацыю украінска-расійскай дзяржаўнай мяжы, забяспечыць яе належнае інжынерна-тэхнічнае ўладкаванне ў адпаведнасці з сённяшнімі пагрозамі нацыянальнай бяспекі», — заявіў ён пасля пасяджэння СНБА ў панядзелак увечары ў Кіеве.

Рашэнне СНБА ўводзіцца ў дзеянне указам прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?