Толькі суткі трымалася мінскае «Дынама» на першым месцы ў табліцы футбольнага чэмпіянату краіны.

16 чэрвеня, у другі дзень 13-га тура, БАТЭ з буйным лікам выйграў на выездзе ў «Мінска» — 4:1 (Алексіевіч, 17, Сігневіч, 33, Крывец, 54, Паўлаў, 86 — Макась, 90) і зноў выйшаў у лідары.

Астатнія вынікі панядзелка: «Гомель» — «Дынама» Брэст — 6:3 (Блізнюк, 10, Сівакоў, 13, 29, Сітко, 19, Кірыльчык, 41, Мацвеенка, 80 — Прамудраў, 2, Мацюхевіч, 73, Салавей, 88), «Шахцёр» — «Слуцк» — 2:0 (Януш, 43, 74).

Становішча каманд: БАТЭ — 30 ачкоў (розніца мячоў 28-7), «Дынама» Мн — 29 (21-5), «Нафтан» — 25 (15-8), «Гомель» — 21 (16-15), «Шахцёр» — 20 (12-8), «Тарпеда-БелАЗ» — 19 (14-13), «Мінск» — 16 (14-18), «Нёман» — 16 (14-14), «Слуцк» — 10 (6-20), «Дняпро» — 10 (8-14), «Белшына» — 9 (20-27), «Дынама» Бр — 9 (11-30).

Наступны тур пройдзе 21—22 чэрвеня:

«Нафтан» — «Нёман», «Тарпеда-БелАЗ» — «Дняпро», БАТЭ — «Гомель», «Дынама» Мн — «Шахцёр», «Слуцк» — «Мінск», «Дынама» Бр — «Белшына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?