Чатырох графіцістаў, якія ў двары на плошчы Перамогі пачалі маляваць партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы, пасадзілі ў аўтазак. Пра гэта паведаміў відавочца.

Паводле ягоных словаў, два міліцыянты прыехалі на месца нанясення графіці прыблізна гадзіну таму. Пазьней пад’ехалі яшчэ міліцэйскія машыны. Нейкі час графіцісты спрабавалі нешта высветліць зь міліцыяй на месцы, а потым усіх пагрузілі ў аўтазак.

Адзін з прадстаўнікоў супольнасьці Signal паведаміў, што трох мастакоў завезьлі ў Партызанскі РУУС. На дадзены момант яны чакаюць дазволу ад гарвыканкама на працяг працаў. Што будзе з хлопцамі, калі гарвыканкам дазволу не дасць, пакуль невядома.

У 14:30 Алег Ларычаў, прадстаўнік суполкі Signal, паведаміў, што ў РУУС Партызанскага раёна напісаў тлумачальную запіску і быў адпушчаны. Паводле яго інфармацыі, на чатырох графіцістаў адкрываюць адміністрацыйную справу за нанясенне шкоды гарадской маёмасці. У РУУС яму абяцалі, што ўвечары графіцістаў адпусцяць дадому.

У самім Партызанскім РУУС Мінска даваць інфармацыю адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасць на месцы прэс-афіцэра.

Уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт-супольнасці Signal зрабілі накіды будучай працы і апублікавалі першыя фатаздымкі.

Нагадаем, што 19 чэрвеня — 90 гадоў з дня нараджэння Быкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?