У Данецку засталіся запасы вады на два тыдні, ў Макееўцы на 19 дзён.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Чэпавы на брыфінгу.

«У выніку пашкоджання помпавых станцый на канале Северскі Данец адсутнічае цэнтралізаванае водазабеспячэнне ў гарадах Славянску, Краматорску, Дружкоўцы, Горлаўцы ды інш.», — адзначыў ён.

«У астатніх гарадах і раёнах вобласці водазабеспячэнне абмежавана, аналагічная сітуацыя можа паўстаць у Данецку і Макееўцы, там застаўся запас вады ўсяго на 14 і 19 дзён адпаведна», — заявіў прадстаўнік РНБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?