ААТ «Магілёўліфтмаш» паставіла ў Венесуэлу 48 ліфтаў, паведамілі на прадпрыемстве. 

Адгрузка праведзена на падставе падпісанага сёлета дагавора на пастаўку ліфтаў у Венесуэлу для рэалізацыі праекта жылога комплексу «Фуэртэ Цівуна» (Каракас). «Была праведзена вялікая праца па адаптацыі і сертыфікацыі ліфтаў паводле патрабаванняў венесуэльскага боку», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства. У Каракасе магілёўскія спецыялісты рыхтуюцца да правядзення шэф-мантажу. 

ААТ «Магілёўліфтмаш» з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў ліфтавага абсталявання ва Усходняй Еўропе. Вытворчая праграма прадпрыемства налічвае каля 120 базавых мадэляў ліфтаў: пасажырскія, грузавыя, бальнічныя. Таксама вырабляюцца пад'ёмныя платформы для інвалідаў адкрытага і закрытага тыпаў з вертыкальным і нахільным перамяшчэннем, запасныя часткі і камплекты мадэрнізацыі ліфтаў, мачтавыя грузапасажырскія пад'ёмнікі і рабочыя платформы і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?