Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў адносінах да грамадзяніна Грузіі, 1973 года нараджэння, які падазраецца ў замаху на ўгон самалёта авіякампаніі «Белавія»
Рэйс выконваўся па маршруце Кутаісі-Мінск 10 чэрвеня.
«Як вынікае з матэрыялаў справы, пасажыр запатрабаваў у экіпажа паветранага судна здзейсніць пералёт у парушэнне плана палёту, пагражаючы прымяненнем гвалту. Свае намеры ён выказаў у запісцы, перададзенай камандзіру», — паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.
Грузіна затрымалі супрацоўнікі КДБ у аэрапорце ў Мінску. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі. Знаходзіцца пад вартай.
0
0
0
0
0
0