Сёння на вуліцы Розы Люксембург у Мінску легкавы аўтамабіль наехаў на трохгадовае дзіця, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Па факце ДТЗ упраўленнем СК па Мінску распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

«Дзіця шпіталізаванае. Яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі. На месцы здарэння працавала следчая група УСК па Мінску», — распавялі ў СК. Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертныя даследаванні: судовая аўтатэхнічная, судова-медыцынская і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?