Лідэр сепаратыстаў абмяркоўвае з суразмоўцам, як можна сфальсіфікаваць дадзеныя і даказаць выкарыстанне украінскімі сіламі фосфарных бомбаў.

Адпаведны радыёперахоп размовы паміж самаабвешчаным прэм'ерам Андрэем Пургіным і невядомым у Маскве апублікаваў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў праз «Громадське ТБ». Авакаў сцвярджае, што суразмоўца Пургіна знаходзіцца ў Маскве.

«Мяне моцна задзёўбваюць пра фосфарныя бомбы. Калі ў цябе хтосьці ёсць у Славянску, няхай возьмуць гэтыя фосфарныя бомбы», — кажа голас, падобны на голас Пургіна. «Не, толькі што размаўляў, Андруха, Стралок (Ігар Стралкоў/Гіркін) кажа, што ў вочы іх ніколі не бачыў…» — адказвае суразмоўца. «Ага я зразумеў. Гэта п… Ну добра. Раптам не п…, трэба кавалак дзе-небудзь знайсці, каб фосфар можна было дзе-небудзь нашкрабаць. Насыпце дзе-небудзь яго там, я не ведаю… Яго можна будзе правезці на сумежную тэрыторыю», - гаворыць Пургін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?