Каля 19.20 у зоне антытэрарыстычнай аперацыі ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню для таго, каб можна было вывезці забітых і параненых.
Пра гэта паведамляюць «Навіны Данбаса», спасылаючыся на Васіля Будзіка, які знаходзіцца ў Горлаўцы, у палоне ў баевікоў Ігара Безлера.
«З 19.20 па Кіеве 17 чэрвеня ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню ў зоне АТА. Будзе магчымасць арганізаваць эвакуацыю параненых і забітых па ўсім фронце Луганскай і Данецкай вобласці», - напісаў ён на сваёй Facebook-старонцы.
«Я буду суправаджаць калону з Горлаўкі ў Луганск па загінулых байцах 25 Днепрапятроўскай дэсантнай брыгады. З Луганска калона выйдзе на Карлаўку і будзе перададзена ўкраінскаму боку», - дадаў ён.