13 чэрвеня ў Марыупалі ўкраінскія вайскоўцы затрымалі 12 узброеных баевікоў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі тэрарыстычнай групы «Чачэна».

Следчым аддзелам УСБУ ў Запарожскай вобласці па факце стварэння тэрарыстычнай арганізацыі распачата крымінальная вытворчасць па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 ст.258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Устаноўлена, што на працягу красавіка — чэрвеня члены тэрарыстычнай арганізацыі здзейснілі шэраг узброеных нападаў на адну з вайсковых часцей унутраных войскаў Украіны, на аддзел Марыупальскага гарупраўлення УМУС Украіны ў Данецкай вобласці, блакавалі адміністрацыйныя будынкі Марыупаля, прымалі актыўны ўдзел у масавых беспарадках, выкрадалі мірных жыхароў, транспартныя сродкі, рабілі разбойныя напады і г.д.

У ходзе затрымання ў баявікоў канфіскаваныя аўтаматы, кулямёты і гранатамёты, баявыя патроны і выбухоўка.

Зараз дванаццаці ўдзельнікам тэрарыстычнай групы паведамлена Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў. Працягваецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?