Пабачыў свет дзясяты том поўнага збору твораў Васіля Быкава. Прэзентацыя адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень нараджэння пісьменніка, у менскай галерэі «Ў».

«Збор твораў Васіля Уладзіміравіча Быкава выдаецца Саюзам беларускіх пісьменньнікаў, — сказаў старшыня СБП Барыс Пятровіч радыё «Рацыя». — Першыя тамы выйшлі яшчэ ў 2005 годзе. Выданне расцягнулася, таму што рыхтаваць кожны новы том становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Па вялікаму рахунку гэта праца цэлага інстытута. У асноўным займаецца выпускам новых тамоў невялікая рэдкалегія. Асноўную працу на сябе ўзяў Сяргей Шапран. Менавіта ён рыхтаваў 10 том.

Дзясяты том аб’яднаў публіцыстыку Васіля Быкава ад першых публікацый да 1980 года.

Удзел у прэзентацыі возмуць: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько а таксама Ірына Міхайлаўна Быкава, удава Васіля Быкава.

прэзентацыя пройдзе 19 чэрвеня а 19-й у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0