На гэтым тыднi на тэрыторыi Беларусi захаваецца сапраўды зiмовы характар надвор’я, паведамiлi рэдакцыi ў службе гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра. Заўтра iстотныя снегапады будуць назiрацца па паўднёваму ўсходу краiны, а 17 лiстапада мокры снег выпадзе ўжо на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi. Тэмпература паветра ўначы ў чацвер — 3—10 градусаў марозу, пры праясненнi — да мiнус 12—14, удзень — мiнус 5 — плюс 1. У суботу стане крыху цяплей, калi ўначы будзе мiнус 2—8, а ўдзень — ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. У нядзелю ўначы будзе падмарожваць да мiнус 7, пры праясненнi да 12 градусаў марозу, удзень — мiнус 1—плюс 4. Невялiкi снег чакаецца i ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак—аўторак уначы будзе да 7—8 градусаў марозу, а ўдзень — да 4—5 градусаў цяпла. Сiноптыкi паведамляюць, што тэмпературны фон у гэтыя днi ўсталюецца прыкладна на 4—6 градусаў нiжэй за клiматычную норму другой дэкады лiстапада.

Паводле: Сяргей Куркач, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0