«Данбас» не прыме ўдзел у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2014/15.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такое рашэнне было прынята сумесна прэзідэнтам лігі Аляксандрам Мядзведзевым і кіраўніком данецкага клуба Барысам Калеснікавым.

Прычынай стала складаная палітычная сітуацыя ва Украіне. Нягледзячы на гэта, «Данбас» застанецца членам КХЛ, што дае яму права вярнуцца. Таксама на год спыняе свае выступы ў МХЛ маладзёжная каманда «Маладая гвардыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?