Парламент Паўднёвай Асеціі звярнуўся да прэзідэнта Леаніда Цібілава з просьбай прызнаць незалежнасць «Луганскай народнай рэспублікі». Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Зварот аднагалосна прыняты ў сераду 18 чэрвеня на апошнім пасяджэнні вясновай сесіі парламента Паўднёвай Асеціі пятага склікання.
У аўторак 17 чэрвеня кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў заявіў, што рэспубліка Паўднёвая Асеція прызнала незалежнасць «ЛНР». Аднак у МЗС ПА гэтую інфармацыю не пацвердзілі.
Самаабвешчаную Луганскую рэспубліку на дадзены момант не прызнае ніводная дзяржава ў свеце.
0
0
0
0
0
0