На мяжы Беларусі з Літвой затрыманая група нелегальных мігрантаў.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, 17 чэрвень смаргонскія памежнікі за спробу незаконнага перасячэння беларуска-літоўскай мяжы затрымалі шасцярых грамадзян Грузіі, якія вырашылі абыйсці пункт пропуску «Каменны Лог».

Высветлілася, што суткамі раней муж і жонка з дачкой паспяхова прайшлі афармленне на выезд у тым жа пункце пропуску. Аднак адсутнасць шэнгенскай візы ў дзіцяці стала падставай для няпропуска сям'і на тэрыторыю Літвы. Сям'я вярнулася ў Мінск на цягніку. На вакзале яны пачулі грузінскую гаворку. У траіх іх новых знаёмых-суайчыннікаў таксама была няўдалая спроба выезду ў Літву. І тады ўсе выхадцы з Каўказскага рэгіёну вырашылі аб'яднацца і перасекчы мяжу нелегальна.

Парушальнікі дзяржаўнай мяжы для высвятлення ўсіх абставінаў затрыманыя, вядзецца разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?