Кітайскі мільярдэр вырашыў здзівіць беднякоў з ЗША сваёй шчодрасцю. Чэнь Гуанбяо размясціў у буйных амерыканскіх СМІ аб'явы, у якіх запрасіў тысячу бедных жыхароў Нью-Ёрка на дабрачынную вячэру, якая пройдзе ў Цэнтральным парку мегаполіса.

Пры гэтым мільярдэр паабяцаў не толькі накарміць запрошаных гасцей, але выдаць ім грошай — кожнаму запрошанаму выдадуць канверт з $300. У нагрузку да грашовага падарунку прыкладаецца песня We Are The World, якую выканае сам дзівак-мільярдэр.

Сваім учынкам мільярдэр хоча змяніць меркаванне амерыканцаў пра кітайскіх людзей, якія зарабілі шмат грошай, а таксама прадэманстраваць свету прыклад шчодрасці. Як распавёў сам дабрадзей, правядзенне мерапрыемства будзе каштаваць яму прыкладна $1 млн.

Дабрачынная акцыя адбудзецца 25 чэрвеня. На сёння запрашэнне на вячэру «нечуванай шчодрасці» прынялі 250 чалавек.

Чэнь Гуанбяо — буйны кітайскі бізнесмен, якому належыць фірма па зносе састарэлага жылля. Аднак праславіўся жыхар Паднябеснай не дзякуючы сваім поспехам у бізнэсе, а сваімі дабрачыннымі ўчынкамі. Увесь свет даведаўся пра Гуанбяо пасля землятрусу ў кітайскай правінцыі Сычуань — мільярдэр бясплатна перадаў выратавальнікам неабходнае абсталяванне, прыбыў на месца трагедыі, удзельнічаў у разборы завалаў і выратаваў 13 чалавек. У Штатах аб ім даведаліся таксама пасля спробы Чэнь Гуанбяо набыць The New York Times. Купля не ўдалася, затое зараз кітаец плануе купіць адзін з раздзелаў у гэтым выданні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0