Стаўка вывазнога мыта на сырую нафту ў Расеі з 1 сьнежня 2007 году павышаецца да $275,4 за тону. Адпаведную пастанову падпісаў 13 лістапада прэм’ер‑міністар РФ Віктар Зубкоў. З 1 кастрычніка памер мыта быў $250,3 за тону.

У адпаведнасьці зь беларуска‑расейскім міжурадавым пагадненьнем пра меры па ўрэгуляваньні гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты й нафтапрадуктаў, мыта на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, вызначаецца ў 2007 годзе з прымяненьнем каэфіцыенту 0, 293 ад расейскага мыта.

Такім чынам, мыта з 1 сьнежня складзе $80,7 за тону супраць цяперашніх $73,3. У адпаведнасьці з пастановай ураду РФ ад 1 сьнежня стаўка экспартнага мыта на сьветлыя нафтапрадукты складзе $197,8 за тону супраць цяперашняй $181, на цёмныя нафтапрадукты — $106,6 (цяпер $97,5). Такія самыя мыты мусяць быць і пры экспарце нафтапрадуктаў зь Беларусі ў трэція краіны.

Паводле АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0