Прэзідэнт непрызнанай Паўднёвай Асеціі Леанід Цібілаў падпісаў указ аб прызнанні самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі (ЛНР). Пра гэта ў сераду, 18 чэрвеня, паведамляе інфармагенцтва «Рэс».

«Улічваючы волевыяўленне народа і зварот Вярхоўнага савета Луганскай народнай рэспублікі да прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвая Асеція аб прызнанні суверэнітэту Луганскай Народнай Рэспублікі, падтрыманае парламентам Рэспублікі Паўднёвая Асеція, прэзідэнт пастанавіў прызнаць Луганскую Народную Рэспубліку ў якасці суверэннай незалежнай дзяржавы», - гаворыцца ва ўказе.

Міністэрству замежных спраў Паўднёвай Асеціі даручана правесці перамовы аб усталяванні дыпламатычных адносінаў з ЛНР і дасягнутую дамоўленасць аформіць адпаведнымі дакументамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?