Урад публічна дасць справаздачу перад Лукашэнкам па выніках работы эканомікі ў I паўгоддзі 2014 года.
Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, каментуючы журналістам праведзенае напярэдадні ў кіраўніка дзяржавы пасяджэнне Рады бяспекі аб праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Паводле слоў прэм'ера, Лукашэнка паставіў учора перад урадам канкрэтныя задачы. «У нас ёсць прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, мы павінны забяспечыць збалансаваны бюджэт і, безумоўна, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту 103,3 працэнта. Прэзідэнтам прынята рашэнне па выніках паўгоддзя публічна заслухаць справаздачу ўрада аб выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.