У ЗША затрыманы 89-гадовы ўраджэнец Чэхаславакіі па падазрэнні ў дачыненні да забойстваў у гады Другой сусветнай вайны сотняў тысяч яўрэяў, якія былі вязнямі канцлагераў.
Ёган «Ганс» Брэер іміграваў у ЗША ў 1952 годзе. Ён быў арыштаваны ў сваім доме ў Філадэльфіі. Яго абвінавачваюць у тым, што ён працаваў наглядчыкаў СС у канцэнтрацыйных лагерах Асвенцім і Бухенвальд і ўдзельнічаў у знішчэнні ў газавых камерах яўрэяў з Венгрыі, Чэхаславакіі і Германіі.
Германія дамагаецца цяпер яго экстрадыцыі.
Затрыманы прызнаваў раней, што працаваў у Асвенціме, аднак сцвярджаў, што яго прымусілі да гэтага.
0
0
0
0
0
0