Культура22

Сёння — 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

Народны пісьменьнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года, памёр 11 гадоў таму 22 чэрвеня.

Сёння мяркуецца шэраг мерапрыемстваў да 90-годдзя. Мерапрыемствы пройдуць на радзіме пісьменніка ва Ушацкім раёне. Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў ускладуць кветкі на магілу пісьменніка на Усходніх могілках.

Міністэрства культуры адкрые музей Васіля Быкава, які павінен стаць філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Музей пісьменніка размесціцца ў яго загарадным доміку ў дачным пасёлку «Ждановічы-6».

А вечарам ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзентацыя 10-га тома поўнага збору твораў твораў Васіля Быкава, якія выйшлі ў выдавецтве «Кнігазбор».

У гэтым мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя беларускія літаратары - Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Міхась Тычына, а таксама ўдава Народнага пісьменніка Ірына Міхайлаўна Быкава.

22 чэрвеня, у чарговую гадавіну смерці Васіля Быкава, члены іншага пісьменніцкага аб'яднання - «Саюза беларускіх пісьменнікаў», - плануюць ускласці кветкі на магілу пісьменніка.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія16

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца8

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія16

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць