Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паабяцаў, што вызваленыя ад пасадаў у чацвер чыноўнікі, атрымаюць месца ў яго камандзе. Пра гэта ён заявіў у Вярхоўнай Радзе.
«Асобна хацеў падзякаваць Дзяшчыцу Андрэю. Магу сказаць, што я прапанаваў яму ўзначаліць адну з замежных дыпламатычных устаноў Украіны. І гэту прапанову ён прыняў», — заявіў Парашэнка.
«Просьба толькі не настойваць на краіне. Гэта вызначым мы з Дзяшчыцам», — дадаў ён.