Унікальны зборнік рарытэтаў і невядомых кампазіцый гурту J:морс «Фотаздымкі 2003–2014», выдадзены адным асобнікам, быў прададзены праз інтэрнэт-аўкцыён за 23 мільёны 525 тысячаў рублёў.
Усе грошы пойдуць на аплату лекаў і тэрапіі для 6-гадовага Стаса Кірылава.
Альбом набыў прадстаўнік кампаніі-распрацоўшчыка мабільных дадаткаў Digital Gravitation Сяргей Ждановіч.
Паводле ўмоваў аўкцыёна, пакупнік альбома меў права выкласці яго ў сеціва, што і зрабіў Ждановіч.
Цяпер трэкі з альбома можна паслухаць і скачаць на сайце гурта. Сярод іх ёсць і тры беларускамоўныя кампазіцыі: «Фотаздымкі», «Адліга» і «Піва».
0
0
0
0
0
0