У Лідзе выкладчыца адной з мясцовых навучальных устаноў, жанчына 1979 года нараджэння, прызналася ў атрыманні хабару.
Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, напярэдадні прыёму іспыту па прадмеце «Перыферыйныя прылады і тэхнічныя сродкі перадачы дадзеных» у дзень кансультацыі жанчына здалёку намякнула, што студэнты павінны самі ведаць, як здаюцца іспыты.
Навучэнцы пачулі пасыл выкладчыка і скінуліся на агульную справу па сто тысяч рублёў з чалавека. Грошы жанчыне адвёз дадому адзін з найбольш ініцыятыўных студэнтаў, якому яна паведаміла, дзе будзе ляжаць канкрэтны білет, таксама перадала пералік экзаменацыйных пытанняў і падказала, дзе шукаць адказы на іх.
Экзамен быў здадзены на 9 і 10. А праз некалькі дзён студэнт, які перадаваў грошы, разам з выкладчыцай прыйшоў у мясцовы аддзел унутраных спраў з павіннай.