Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн пацвярджае новае нарошчванне ўзброеных сілаў Расіі на ўкраінскай мяжы і лічыць яго «вельмі сумным крокам назад».

Пра гэта ён заявіў 19 чэрвеня пасля выступу ў Каралеўскім інстытуце міжнародных адносін у Лондане, паведамляе прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Аана Лунгеску у сваім Twitter.

«Я магу пацвердзіць, што мы зараз бачым новае нарошчванне ўзброеных сілаў Расіі на ўкраінскай мяжы, яшчэ некалькі тысяч ваеннаслужачых», — цытуе Генеральнага сакратара афіцыйны прадстаўнік НАТА.

Генеральны сакратар НАТА таксама адзначыў, што Расія сваімі дзеяннямі спрабуе змяніць міжнароднае заканадаўства.

«Расійская агрэсія на ўсходніх тэрыторыях Украіны — гэта спроба перапісаць міжнародныя правілы і аднавіць свой уплыў на рэгіён», — сказаў Андрэс Фог Расмусэн.

Паводле яго слоў, павелічэнне прысутнасці расійскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай выглядае так, быццам Расея «разглядае магчымасць далейшага ўварвання».

«Калі іх нарошчваюць, каб закрыць мяжу і спыніць паток зброі і баевікоў, гэта было б станоўчым крокам. Але гэта не тое, што мы бачым. Здаецца, што Расія разглядае магчымасць далейшага ўварвання», — лічыць Расмусэн.

У сувязі з гэтым, генеральны сакратар НАТА выказаў упэўненасць у тым, што, калі «Расія будзе ўмешвацца і ў далейшым, міжнародная супольнасць павінна цвёрда рэагаваць». «Гэта азначае больш глыбокія санкцыі, якія б мелі негатыўны ўплыў на Расію», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?