Зборная Уругвая перамагла Англію ў матчы 2-га тура ЧС па футболе з лікам 2:1.

Reuters.com

Reuters.com

Матч прайшоў у Сан-Паўлу. Ва Уругвая два мячы забіў форвард «Ліверпуля» Луіс Суарэс (39, 85), у Англіі — мяч на рахунку Уэйна Руні (75).

Коста-Рыка — 3 (1), Італія — 3 (1), Уругвай — 3 (2), Англія — 0 (2).

У пятніцу гуляюць Італія і Коста-Рыка (19:00).

У 3-м туры Англія згуляе з Коста-Рыкай, а Уругвай — з Італіяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0