Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран абвясціў пра павелічэнні фінансавання на даследаванні дэменцыі — хваробы, вядомай як старэчыя праблемы з розумам.
У сваёй прамове Кэмеран назваў гэтую хваробу «найвялікшым ворагам чалавецтва».
Зараз, паводле яго слоў, на даследаванні гэтай праблемы траціцца 50 млн фунтаў у год (85 млн даляраў), у той час як на вывучэнне раку штогод выдаткоўваецца 1 млрд даляраў.
«Старэчыя праблемы з розумам важна разглядаць як хваробу, якую трэба лепш зразумець, каб перамагчы», — сказаў брытанскі прэм'ер.
Сродак супраць гэтай хваробы павінен быць распрацаваны да 2025 года, а новыя лекі павінны стаць больш даступнымі, сказаў Кэмеран.