Тэлепрапагандыст, які шмат гадоў замбаваў беларускага гледача, цяпер працуе на расійскіх неанацыстаў. Вось ягоная апошняя праграма:

Яна зробленая на ранейшы капыл: кактэйль з хлусні. Новікаў заяўляе, што Турчынаў назваў жыхароў Данбаса «недочеловекамі» — ён ніколі такога не казаў. Новікаў гаворыць, што ўкраінскія вайскоўцы і заходнія наёмнікі абстрэльваюць Данецк і Луганск — ніводнага абстрэлу не было. Кажа, што транзіт газу ў Еўропу праз Украіну спынены — ён працягваецца, нягледзячы на адключэнне газу Украіне. І гэтак далей. На БТ ён, помніцца, вяшчаў, што ў Амерыцы дзеці ад голаду ядуць пацукоў.

Мэта праграмы — распальванне варожасці да ўкраінцаў, краін Еўропы і ЗША. 

Інтэрнэт-канал, на якім Новікаў змяшчае свае «творы», называецца kramola.info. Літара RA ў назве вылучаныя. Яны стаяць на свастыцы, выкананай у выглядзе стылізаваных языкоў полымя. Сярод апошніх праграм канала — «Свастыка як знак рускай народнай культуры». І па духу, і па форме — чысты неанацызм.

…І такія людзі маюць трыбуну на БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?