У сувязі з трэніроўкамі і правядзеннем парада з удзелам механізаваных калон уносяцца змяненні ў працу грамадскага транспарту ў Мінску, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

Так, 20 чэрвеня з 23.00 да 5.30 21 чэрвеня, з 18.00 26 і 28 чэрвеня і з 6.00 3 ліпеня 2014 года: 

— рух аўтобусаў маршруту № 27 арганізуецца па вуліцах Філімонава, Ф.Скарыны ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў; 

— рух аўтобусаў маршруту № 921 арганізуецца да ДС «Славінскага» па вуліцах Сядых, Кядышкі, Славінскага ў абодвух напрамках; 

— рух тралейбусаў маршрутаў № 29 з боку ДС «Каліноўскага» арганізуецца да бульвара Талбухіна; 

— рух тралейбусаў маршрутаў № 37, № 61 з боку мікрараёна Уручча арганізуецца да бульвара Талбухіна па вуліцах Гінтаўта, Усіхсвяцкай без выезду на праспект Незалежнасці; 

— рух аўтобусаў маршруту № 113с арганізуецца па вуліцах Гінтаўта, Усіхсвяцкай, Каліноўскага, Кядышкі з выкананнем прыпыначных пунктаў «Гінтаўта», «Бізнес-цэнтр», «Севастопальскі парк», «Караленкі» ў абодвух напрамках; 

— рух аўтобусаў маршруту № 33 арганізуецца да ДС «Уручча-2» па вуліцах Шафарнянскай, Русіянава з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў; 

— рух тралейбусаў маршруту № 62 з боку ДС «Уручча-2» арганізуецца па вуліцах Русіянава, Шафарнянскай, Гінтаўта з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў; 

— для аўтобусаў прыгарадных маршрутаў лагойскага напрамку выключаецца выезд на праспект Незалежнасці, рух да ДС «Славінскага» арганізуецца па вуліцах Карбышава, Сядых, Кядышкі, Славінскага з выкананнем прыпыначнага пункта «Усход-2».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?