Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў ходзе першай рабочай паездкі на Данбас прадставіў мірны план па ўрэгуляванні сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, план складаецца з 15 крокаў і прадугледжвае гарантыі бяспекі для ўсіх удзельнікаў перамоваў, вызваленне ад крымінальнай адказнасці тых, хто склаў зброю і не здзейсніў цяжкіх злачынстваў, вызвалення закладнікаў.

Акрамя гэтага, плануецца стварыць 10-кіламетровую буферную зону на расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.

План прадугледжвае вывад незаконных узброеных фарміраванняў, стварэнне гарантаванага калідора для выхаду расійскіх і ўкраінскіх наймітаў, раззбраенне.

Таксама плануецца стварыць у структуры МУС падраздзяленні для ажыццяўлення сумеснага патрулявання.

Згодна з планам, адміністрацыйныя будынкі, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Данецкай і Луганскай абласцях, павінны быць вызваленыя.

Сярод крокаў таксама — аднаўленне дзейнасці мясцовых органаў улады, аднаўленне цэнтральнага тэле-і радыёвяшчання ў Данецкай і Луганскай абласцях.

План прадугледжвае крокі па дэцэнтралізацыі ўлады (шляхам абрання выканкамаў, абарону рускай мовы; праект змяненняў у Канстытуцыі).

Кандыдатуры кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый будуць узгадняцца з прадстаўнікамі Данбаса.

План прадугледжвае правядзенне датэрміновых мясцовых і парламенцкіх выбараў. Таксама гаворка ідзе аб праграме стварэння працоўных месцаў у рэгіёне і аднаўленні аб'ектаў прамысловасці і сацыяльнай інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?